У ААТ “Белрэсурсы” – кіруючая кампанія холдынгу “Белрэсурсы” адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу – Дню работнікаў гандлю. ААТ “Медпласт” прысуджаны ўзнагароды “Ганаровы знак” холдынгу “Белрэсурсы” – “За высокія дасягненні ў вытворчай дзейнасці за 2023 год” і “За высокія дасягненні ў інвестыцыйнай дзейнасці за 2023 год”. Таксама Ганаровымі граматамі холдынгу “Белрэсурсы” ўзнагароджаны вядучы эканаміст па сабекошце і цэнах планава-эканамічнага аддзела ААТ “Медпласт” Вольга Мікалаеўна Банузава і слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі 6 разраду цэха медыцынскіх палімераў ААТ “Медпласт” Віталь Аляксандравіч Марозаў. Віншуем!
