У ААТ “Медпласт” завяршыў сваю работу студэнцкі атрад “Стварэнне”, сфарміраваны з вучняў СШ нумар 33 г. Гомеля. У Таварыстве хлопцы выконвалі работы па разборцы вырабаў медыцынскага прызначэння. У працэсе работы юнакі і дзяўчаты набылі пачатковыя навыкі вытворчай дзейнасці. Зарабіўшы першыя ў жыцці прыстойныя самастойныя грошы, рабяты задаволеныя і шчаслівыя пайшлі працягваць свой адпачынак на летніх канікулах.
