У рамках Адзінага дня бяспекі работнікі ААТ “Медпласт” прынялі ўдзел у абласным прафілактычным мерапрыемстве, якое праводзіцца ў кінатэатры імя І.М.Калініна КУП “Гомелькінавідэапракат”.
На інтэрактыўных пляцоўках навучыліся правільным дзеянням па аказанні першай дапамогі, правільным дзеянням падчас пажару і няштатных сітуацый.
Завяршэннем мерапрыемства стаў прагляд тэматычных ролікаў і адпрацоўка плана эвакуацыі.
Таксама на тэрыторыі прадпрыемства прайшла адпрацоўка дзеянняў персаналу ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый і прагучала лекцыя на тэму: «Машэйніцкія аперацыі».
Акрамя гэтага работнікі ААТ “Медпласт” наведалі і навялі парадак на магіле воіна-інтэрнацыяналіста Аляксея Краўцова.
[ivory-search id="5522" title="Search Form Bel"]