За тры дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел 27,15% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання.
У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 30,66% грамадзян, у Віцебскай — 27,47%, у Гомельскай — 25,99%, у Гродзенскай — 27,03%, у Мінскай — 27,37%, у Магілёўскай — 26,90%, у г.Мінску — 25,2%.