Згуртаванасць і адзінства! Пад гэтым лозунгам ААТ «Медпласт» адсвяткаваў Дзень нараджэння любімага горада Гомеля і Дзень Народнага Адзінства! 🇧🇾
У перыяд з 13/09 па 15/09 прайшоў першы штогадовы спартыўны фестываль «МедпластСпортФест». Каманды ва ўсіх спаборніцтвах праявілі ўзаемавыручку, зладжанасць і згуртаванасць. Няхай гэты фестываль стане добрай традыцыяй для нашых работнікаў. І, вядома, віншуем каманду «Апельсін» з заслужанай перамогай!