У ААТ «Белрэсурсы» — кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу — Дню работнікаў гандлю. ААТ «Медпласт» прысуджаны ўзнагароды «Ганаровы знак» холдынгу «Белрэсурсы» — «За высокія дасягненні ў вытворчай дзейнасці за 2023 год» і «За высокія дасягненні ў інвестыцыйнай дзейнасці за 2023 год». Таксама Ганаровымі граматамі холдынгу «Белрэсурсы» ўзнагароджаны вядучы эканаміст па сабекошце і цэнах планава-эканамічнага аддзела ААТ «Медпласт» Вольга Мікалаеўна Банузава і слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі 6 разраду цэха медыцынскіх палімераў ААТ «Медпласт» Віталь Аляксандравіч Марозаў. Віншуем!
