Сёння апоўдні выбарчыя ўчасткі па ўсёй краіне расчыняць свае дзверы для галасуючых. Атрымаць бюлетэнь для галасавання выбаршчыкі, уключаныя ў спісы, змогуць на падставе прад’яўлення пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты.
Акрамя таго, можна падаць і іншы дакумент, які пацвярджае асобу, — вадзіцельскае пасведчанне, пасведчанне інваліда або пенсіённае пасведчанне. Для ваеннаслужачых тэрміновай службы прадугледжана прадастаўленне ваеннага білета, для работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый — службовага пасведчання.
Больш за 7 мільёнаў бюлетэняў для галасавання, якія выраблены на беларускай мове, адгружана Беларускім Домам друку па ўсёй краіне.
Грамадзяне могуць даведацца пра свой участак для галасавання на афіцыйным сайце ЦВК. На галоўнай старонцы працуе сэрвіс «Знайдзі свой участак». Для атрымання інфармацыі дастаткова ўвесці ў пошукавую вобласць адрас рэгістрацыі выбаршчыка.