Прафсаюзныя актывісты ААТ «Медпласт» прынялі ўдзел у патрыятычным мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, арганізаваным Гомельскай абласной радай Белхімпрафсаюза. У праграму мерапрыемства ўваходзіла наведванне мемарыяльнага комплексу «Памяць» у Добрушы з ускладаннем кветак, а таксама сплаў на байдарках па рацэ Іпуць з Добруша ў Гомель.
