Работнікі ААТ «Медпласт» наведалі фотавыставу «Гомельшчына 30 гадоў таму: трэба было ратаваць краіну» ў музеі гісторыі друку і фатаграфіі ДУ «Музей гісторыі г. Гомеля».
За трыццаць гадоў Гомельшчына, як і ўся Беларусь, перажыла шмат чаго: наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, беспрацоўе, разгул злачыннасці, дэфіцыт тавараў, пустыя паліцы, доўгія чэргі ў крамах. Заводы, якія працуюць з перабоямі, заробку, якіх ледзь хапала на жыццё. Аб гэтым памятае старэйшае пакаленне, аб гэтым павінна ведаць моладзь сёння.