Сёння працаўнікі ААТ «Медпласт» разам са сваімі дзецьмі наведалі Рэзідэнцыю братоў Дзядоў Марозаў у г. Мазыр. Дзеці і дарослыя з задавальненнем бралі ўдзел у конкурсах, пагрузіўшыся ў атмасферу самага чарадзейнага свята.