Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці нагадвае!
Грамадзяне, якія маюць у валоданні, уласнасці або ў карыстанні жылыя памяшканні ў шматкватэрных і (або) блакіраваных жылых дамах, жылыя дамы, гаражы, дачы і іншыя будынкі, транспартныя сродкі, а таксама зямельныя ўчасткі з’яўляюцца плацельшчыкамі падатку на нерухомую маёмасць, транспартнага падатку, зямельнага падатку.
З 1 студзеня 2024 г. выплата маёмасных падаткаў ажыццяўляецца адзіным маёмасным плацяжом па месцы рэгістрацыі (прапіскі) фізічнай асобы.
Аплату падаткаў можна зрабіць любым спосабам:
Алгарытм выплаты падаткаў праз сістэму АРІП:
«Сістэма «Разлік» (АРІП)» — «Падаткі» — горад / вобласць / раён — ІМПЗ (упраўленне па працы з плацельшчыкамі (УРП), аддзел па працы з плацельшчыкамі (ОРП)) па месцы рэгістрацыі (прапіскі) фізічнай асобы — « Адзіны маёмасны плацёж» — уліковы нумар плацельшчыка (УНП).
Даведацца пра свой УНП — www.nalog.gov.by — «Сэрвісы» — «Дзяржаўны рэестр плацельшчыкаў» — «Пошук фізічных асоб» — запоўніць дадзеныя ў табліцы — «Пошук».
Пераканаўча просім не адкладаць выплату падаткаў на апошнія дні.
Інфармацыя аб размяшчэнні падатковых інспекцый і нумарах іх тэлефонаў размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь: www.nalog.gov.by.
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь