У рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча Дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анжаліны Сырамятнікавай з працоўным калектывам ААТ «Медпласт». Анжаліна Анатольеўна праінфармавала супрацоўнікаў Таварыства аб сямейным выхаванні як аснове моцнай дзяржавы, а таксама расказала аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы і аб заканадаўчых актах, што плануюцца да разгляду.