У рамках Адзінага дня бяспекі работнікі ААТ «Медпласт» прынялі ўдзел у абласным прафілактычным мерапрыемстве, якое праводзіцца ў кінатэатры імя І.М.Калініна КУП «Гомелькінавідэапракат».
На інтэрактыўных пляцоўках навучыліся правільным дзеянням па аказанні першай дапамогі, правільным дзеянням падчас пажару і няштатных сітуацый.
Завяршэннем мерапрыемства стаў прагляд тэматычных ролікаў і адпрацоўка плана эвакуацыі.
Таксама на тэрыторыі прадпрыемства прайшла адпрацоўка дзеянняў персаналу ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый і прагучала лекцыя на тэму: «Машэйніцкія аперацыі».
Акрамя гэтага работнікі ААТ «Медпласт» наведалі і навялі парадак на магіле воіна-інтэрнацыяналіста Аляксея Краўцова.