Прэс-рэліз
21 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бацькі. Нагадаем, што ініцыятыва аб заснаванні гэтага свята ў нашай краіне ўпершыню прагучала падчас звароту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 28 студзеня 2022 года. І вось указам Прэзідэнта ад 9 чэрвеня 2022 года было ўстаноўлена новае свята — Дзень бацькі. Свята накіравана на тое, каб ушанаваць бацькоў, іх працу і ўклад у выхаванне дзяцей, а таксама на ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
Дзень бацькі ў Беларусі — асаблівае свята, якое шануецца з асаблівай павагай. Ён сімвалізуе значнасць бацькоўскай ролі ў сям’і і грамадстве. Існуе састарэлы стэрэатып, што ў працэсе выхавання і развіцця дзяцей найбольш важнай з’яўляецца роля маці. Але не менш каштоўная сувязь дзіцяці з татам.
Быць добрым бацькам — самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны. Менавіта бацька з’яўляецца прыкладам і нярэдка ўзорам для пераймання дзіцяці. Дзеці неўсвядомлена капіююць яго лепшыя якасці, паводзіны, стаўленне да жыцця, пераймаюць яго жыццёвы досвед. Таму вельмі важна, каб гэты прыклад быў правільны.
У гэты дзень прынята віншаваць татаў, дзякаваць ім за падтрымку і клопат, а таксама ўдзяляць увагу сямейным традыцыям і ўмацаванню сямейнай сувязі.
Гомельскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі віншуе ўсіх бацькоў са святам! Жадаем Вам сіл і цярпення для выканання такой адказнай і ганаровай ролі, а таксама моцнага здароўя!
21 кастрычніка 2024 года на базе аддзела грамадскага здароўя дзяржаўнай установы «Гомельскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» будзе арганізавана «прамая» тэлефонная лінія ўрача па медыцынскай прафілактыцы (загадчыка аддзела) аддзела грамадскага здароўя Анастасіі Сцепаньковай па тэлефоне 8 (0232-05-25) з 10.00 да 12.00 па пытаннях аховы здароўя сям’і.
Васіліна Смалян
псіхолаг аддзела грамадскага здароўя
Гомельскага гарадскога ЦГЭ
Гомельскага гарадскога ЦГЭ